У гасцях у казкі

Создано: 22.02.2024

01.02 2024  у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў 5 класах прайшло пазакласнае мерапрыемства па беларускай літаратуры “У гасцях у казкі ”. 

Мэта мерапрыемства:  выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, праз любоў да роднай мовы.

Вучні ўспомнілі, якія віды казак існуюць. Расказалі пра любімых герояў з беларускіх казак, разгадалі тэматычную крыжаванку, адгадалі па апісанні герояў твораў.

Усё гэта спрыяла абуджэнню цікавасці да чытання мастацкай літаратуры і вуснай народнай творчасці.

Просмотров: 156