Дзень касманаўтыкі

Создано: 12.04.2019

11 красавіка для вучняў пачатковай школы прайшло мерапрыемства прысвечанае Дню касманаўтыкі. Гэта асаблівы дзень - дзень трыумфу навукі і ўсіх тых, хто сення працуе ў касмічнай галіне. Вучні расказвалі пра космас і знакамітых касманаўтаў, малявалі малюнкі. Першакласнікам было цікава даведіцца, што 12 красавіка 1961 карабель з першым касманаўтам Юрыем Гагарыным стартаваў з Байканура. Карабель выканаў адзін абарот вакол Зямлі, правёўшы у палёце 108 хвілін. Спускавы аппарат паспяхова вярнуў Гагарына на Зямлю. Следам за легендарным Гагарыным амаль 380 касманаўтаў ажыццявілі касмічныя палеты, і сярод іх - нашы знакамітыя землякі Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак. І яшчэ Алег Навіцкі заняў ганаровае месца ў гісторыі Беларусі касмічнай.

Классный руководитель А.А.Красновская

Просмотров: 1139