Гучыць трапнае слова

У паўсядзённым жыцці вакол нас пастаянна лунаюць агульнавядомыя фразы, якія надаюць асаблівы сэнс любой гутарцы. Яны разумеюцца не ў літаральным сэнсе, а праз некаторыя яркія вобразы. Таго самі не заўважаючы, у школьным асяроддзі вельмі часта мы ўжываем яркія, выразныя, трапныя выслоўі: “Век жыві – век вучыся”, “У каго веды, у таго сіла”, “Свет ясны ад сонца, а чалавек – ад навукі”, “Розум – найлепшае багацце”, “Адна галава добра, дзве лепей”, “Мая хата з краю, нічога не знаю”, “Не сунь носа ў чужое проса”,“Лепш разумным нагам пакланіцца, як дурной галаве”, “Без мукі няма навукі” "Дай Божа старым вочы, а маладому розум", Без пары не будзе пары”,  “Учарашняга дня не шукаюць”, “У бога дні роўныя, ды часы няроўныя”, “У адзін дзень сем перамен”, “Калісь тое было, ды сплыло”.

 11 лістапада вучні 5 і 6 класаў знарок ўжывалі вялікую колькасць прыказак і прымавак, каб стаць пераможцамі конкурсу “Гучыць трапнае слова”. З вялікім захапленнем яны дэманстравалі свай востры розум, бо прыказкі трэба было падабраць да прапанаванай сітуацыі і ў адпаведнасці з прыказкай свайго партнёра. Складанасць была абумоўлена яшчэ і тым, што прыказкі трэба было расказваць на памяць. Пераможцы і ўдзельнікі атрымалі сапраўдную асалоду ад конкурсу.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Балуева Л.М.

Просмотров: 975