Беларусь – мая краіна

Штотыдзень ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа №8 г. Магілёва” праходзяць беларускамоўныя чацвяргі. Чарговы беларускамоўны чацвер адбыўся 25 лютага 2021 года. У гэты  дзень прайшло мерапрыемства “Беларусь – мая краіна”.  Падарожнічаць заўсёды весела і цікаўна. Асабліва, калі гэта падарожжа “Беларусь – мая краіна”. У гэтым упэўнены вучні 1  класаў, якія даведаліся шмат новага і цікавага з гісторыі роднай Беларусі, адкуль пайшлі словы “Радзіма” і “Бацькаўшчына”. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія народныя гульні, тлумачылі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму.Старанна выконвалі розныя займальныя заданні. Вынікам мерапрыемства сталі ўсмешкі на тварах дзяцей і добры настрой!

Руководитель МО учителей начальных классов А.А.Красновская

Просмотров: 1080