Каб мова родная гучала!

“ Каб мова родная гучала!”- пад такой назвай прайшоў дзень беларускай мовы 21 сакавіка. Матэрыял, які падрыхтавалі вучні 10-га класа, быў прысвечаны жыццю і творчасці беларускага паэта А.Пысіна. Лектарская група выступіла з паведамленнем пра жыццёвы і творчы шлях паэта-земляка, паэта, чыё імя ў беларускай паэзіі гучыць з любоўю і павагай.

Вучні чыталі вершы А.Пысіна, адказвалі на пытанні віктарыны.

Мерапрыемствы, праведзеныя ў гэты дзень , садзейнічалі абуджэнню цікавасці і павагі да роднай мовы.

Л.М.Балуева, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Просмотров: 1917