Прэзентуем рэчы з бабулінай хаткі

16 мая, у адзіны дзень беларускага маўлення, для вучняў 7 класаў прайшоў конкурс прэзентацый “Прэзентуем рэчы з бабулінай хаткі”. Вучні з задавальненнем стваралі сваю рэкламу рэчы з побыту нашых продкаў. А прадметамі для рэкламы сталі рэчы з этнаграфічнага кутка “Вясковая хата” кабінета № 303.

Этнаграфічны куток не з'яўляецца «мёртвым». Яго часткова ці цалкам выкарыстоўваюць на адкрытых і пазакласных мерапрыемствах, на ўроках. Вось і зараз у час прэзентацыі старыя рэчы расказалі нам шмат цікавага са свайго ранейшага жыцця і паведалі, якую службу яны могуць саслужыць сучаснай гаспадыні.                                           

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 1401