Новая зямля

Вядомая паэма Якуба Коласа “Новая зямля”,  якую называюць энцыклапедыяй сялянскага жыцця, Бібліяй беларусаў, адзначае ў гэтым годзе свой 100-гадовы юбілей.

Таму ў рамках  дэкады беларускай мовы і літаратуры вучні 9 класа падрыхтавалі інсцэніроўку  аднаго эпізода з раздзела  “ Дарэктар”. У выступленні  было прадэманстравана, якая вялікая ўвага адводзілася дамашняму навучанню і выхаванню дзяцей таго часу. Паэма дае адказы на многія жыццёвыя пытанні, вучыць узаемаадносінам паміж дарослымі і дзецьмі.   Прайшло 100 гадоў, а праблема выхавання і навучання і сёння мае  актуальнае значэнне.

Просмотров: 481