Моўныя скарбы роднага краю

30 студзеня адзіны дзень беларускага маўлення пачаўся з віктарыны “Моўныя скарбы роднага краю”. У час правядзення гэтай віктарыны хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат новага: які птах самы вялікі, якога колеру зоркі, якімі бываюць бярозы.

Для вучняў 8 і 10 класаў прйшоў конкурс “Тры радкі, тры хвіліны”. Старшакласнікі рыхтавалі творчыя работы на тэму: “Навіна”. Асноўная ўмова конкурсу – на трох радках за тры хвіліны запісаць мініяцюру на прапанаваную тэму. Усе работы атрымаліся вельмі цікавымі, а галоўнае, ва ўсіх была нейкая разыначка.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

 

Просмотров: 1710