Урокі на беларускай мове

Двадцаць восьмага лютага ў нашай школе прайшлі ўрокі фізікі і матэматыкі на роднай беларускай мове. Вучні з цікавасцю слухалі настаўнікаў, якія размаўлялі па-беларуску і ўжывалі пря гэтым спецыфічныя тэрміны сваіх дысцыплін. На ўроку фізікі вучні восьмага класа выходзілі да дошкі, рашалі задачы і адказвалі на пытанні.

У пятых класах настаўніку матэматыкі дапамагалі вучні 10 і 11-ага педагагічных класаў, якія прыгатавалі для правядзення фрагменты ўрока “Дзяленне дробаў”.

Настаўнікі Кайдава С.К., Радзькова Н.А.

Просмотров: 1648