Мова родная – мова модная

“Мова родная – мова модная” – пад такім дэвізам у нашай школе адзначалася Свята роднай мовы. З гэтай нагоды ў нашай установе прайшоў шэраг урачыстых мерапрыемстваў.

У гэты дзень зранку гучалі беларускія народныя песні, а вучаніцы Сурта Ганна і Шапавалава Аліна віншавалі з Днём роднай мовы і раздавалі невялічкія пашкоўкі ўсім, хто ў гэты дзень прыходзіў у нашу школу.

Вучні і настаўнікі размаўлялі на перапынках на роднай мове. Дзяўчаты-старшакласніцы наведаліся і на ўрокі па беларускай мове да вучняў 5-7 класаў, дзе правялі з імі гутаркі-віктарыны, конкурсы чытачоў, завочныя падарожжы па Беларусі. Таксама вучнямі 10 класа быў аформлены стэнд, прысвечаны Дню роднай мовы. Матэрыял, размешчаны на ім быў вельмі цікавы і пазнавальны.

 

Так, усе вучні і настаўнікі школы ў гэты дзень, не толькі ў дзелавых стасунках, але і ў міжасабовых зносінах імкнуліся выкарыстоўваць родную, беларускую мову.

Таксама настаўніцамі беларускай мовы і літаратуры Грахольскай С.А. і Рабавай С.М. сярод вучняў 5,7, 9,10 класаў была праведзена конкурсная праграма “Квітней, родная мова”. У ходзе моўнага спаборніцтва вызначыліся, хто з іх з’яўляецца лепшым знаўцам беларускай мовы.

Такім чынам, вучні і настаўнікі, дзякуючы вышэй пералічаным мерапрыемствам, яшчэ раз маглі  пераканацца ў тым, што нашая мова – гэта сапраўды ўнікальная мова, самая мілагучная і самая старажытная сярод славянскіх моў.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Грахольская С.А.

Просмотров: 1502