Ад вытокаў роднага слова

Ніякае багацце людзей
не бывае даражэйшым
за іх родную мову.
Якуб Колас

21 кастрычніка ў адзіны дзень беларускага маўленя ў нашай дзяржаўнай установе прайшоў конкурс юных рытараў “Ад вытокаў роднага слова”. У конкурсе спаборнічалі члены гуртка аматараў спробы пяра ”Жыві, роднае слова” і вучні 10 і 11 класаў. Канкурсанты чыталі творы класікаў роднай літаратуры пачатку  дваццатага стагоддзя. Прагучалі ўрыўкі з твораў Алаізы Пашкевіч,  Францішка Багушэвіча, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Якуба Коласа, Янкі Купалы.

Маўленчая хвілінка “Залацінкі роднай мовы” на гэтым тыдні была творам вуснай народнай творчасці. Вучні 4-7 класаў адгадвалі загадкі  пра поры года.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 886