Беларускамоўны чацвер

24 лістапада чарговыя заняткі кружка “Спадчына” з вучнямі 7-х класаў былі прымеркаваны да беларускамоўнага чацвярга. Сямікласнікі працавалі з творам Я.Коласа “ Не вытрымаў”: падбіралі дэкарацыі, касцюмы да невялікага спектакля. Падчас рэпетыцыі вучні абмяркоўвалі і прадметы быту 20 стагоддзя: прас, калаўрот, лямпа. Яны адзначылі, што гэтыя прадметы быту былі важнымі і неабходнымі ў жыцці нашых продкаў.

Балуева Л.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Просмотров: 562