Сустрэча ў чароўнай казцы

 У чацвер, 23 снежня, у рамках далучэння  дзяцей да роднай мовы з навучэнцамі  6-х  класаў было праведзена  мерапрыемства на беларускай мове “Новы год! Новы год”!

Гэта цудоўнае свята заваражыла  ўсіх прысутных. Вучні чыталі вершы, загадвалі загадкі, спявалі. Навагоднія загадкі з любімымі героямі Дзедам Марозам і Снягуркай сталі вясёлым  святам у чароўнай казцы.

Хто прыйшоў у кожны дом
Пад Новы год з белым мяхом?
Футра, посах, нос чырвоны-
Гэта наш…

Дзед Мароз прыйшоў у госці
З прыгажуняю  да нас,
Ён назваў яе ўнучкай.
А для вас?

Просмотров: 847