Казка ў жыцці падказка

30.11 2023  у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў 5 "А" класе прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы  і літаратуры “Казка - у жыцці падказка”. 

Мэтай мерапрыемства з’яўлялася выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, праз любоў да роднай мовы.

Камандам былі прапанаваны наступныя конкурсы: “Загадкі”, “Перакладчыкі”, “Прыказкі і прымаўкі”, “З якой казкі героі”, “Наборшчыкі”.

Мерапрыемства прайшло цікава і захапляльна. Вучні атрымалі толькі станоўчыя эмоцыі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Максіменка М.М.

 
Просмотров: 72