Я б хацеў быць падобным на…

25 лістапада ў нашай дзяржаўнай установе прайшоў конкурс міні-праектаў для вучняў 5-7 класаў  “Я б хацеў быць падобным на…”

На каго вы жадаеце быць падобнымі? Нехта хоча быць такім, як яго тата ці маці, камусьці вельмі падабаецца герой фільма або кнігі, а хтосьці вельмі хоча быць такім, як фантастычны персанаж. Гары Потэр, Нарута, Тор, Эльза, Глечык, Гораў, Нара, Разумная дачка, матуля, тата, бабуля – вось героі, на якіх так жадаюць быць падобнымі нашы канкурсанты. Вучні выбіраюць іх сваімі ідэаламі за тое, што яны смелыя і знаходлівыя, пераадольваюць усе выпрабаванні, шмат чаго ўмеюць і ведаюць, а самае галоўнае, яны заўсёды знаходзяць выйсце і застаюцца людзьмі.

 А на каго вы жадаеце быць падобнымі?

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л

Просмотров: 843