Мой лепшы сябар – кніга

Кожны чалавек у той ці іншай ступені мае патрэбу ў атрыманні карыснай інфармацыі. Хтосьці імкнецца да самаадукацыі, да таго, каб пашырыць свой кругагляд і ўяўленні пра свет. Гэта дасягаецца шляхам актыўнага чытання. 5 мая, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 5-11 класаў сталі ўдзельнікамі конкурсу міні-праектаў “Мой лепшы сябар – кніга”. Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся сваімі меркаваннямі пра тое, што ўсякая кніга абавязкова знаходзіць свайго чытача. Гэта значыць, можна сказаць, што на любую праблему, якая трывожыць асобу, ужо маецца пэўнае рашэнне. Добры твор рана ці позна бывае годна ацэнены.

Старонкі вуснага часопіса “Знаёмыя і незнаёмыя пісьменнікі” былі прысвечаны цікавым фактам з біяграфіі Івана Мележа.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 984