Экскурсія у музей «Беларуская хатка»

У рамках патрыятычнага выхавання вучні 1 «А» і 1 «Г» класа 16 сакавіка і 18 сакавіка наведаліся ў музей «Беларуская хатка». Іх сустрэла прыгожая дзяўчына-экскурсавод у нацыянальным адзенні. Дзеці пазнаёміліся з умовамі жыцця сялян-продкаў XVIII-XX стагоддзяў. У хаце заўсёды быў чырвоны кут, уверсе якога віселі абразы, а ўнізе стаяў стол з прыгожым саматканым абрусам, які таксама лічыўся святым месцам. Экскурсавод паказала шмат прылад працы, якія ў сучасным свеце ўжо не выкарыстоўваюцца. Гэта вельмі ўразіла дзяцей. Таксама яна паказала тагачасныя прасы. Дзеці здзівіліся, што такімі прыладамі можна было гладзіць адзенне. У вучняў выклікала ўсмешку традыцыя вешаць на шыю бярозавы колышак маладому хлопцу, калі ён гатоў быў ажаніцца.

Напрыканцы экскурсіі дзеці гулялі ў беларускія гульні. Падарожжа ў гістарычнае мінулае атрымалася цікавым, пазнавальным і запамінальным.

Настаўнікі пачатковых классаў Красноўская А.А. і Вянглоўская А.І.

Просмотров: 1177