Падарунак для маёй матулі

Я слаўлю мамы светлае імя –
Пяшчотнае, нібыта яблынь квецень.
Матулінага сэрца цеплыня
Нас сагравае лепш за ўсё на свеце.
Мікола Ляшчун

14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці. Дзень маці адзначаюць ва ўсіх краінах свету, аднак толькі ў Беларусі  ён супадае з рэлігійным святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы. З пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека мама – самы галоўны чалавек у жыцці.

Кожнае дзіця жадае зрабіць сваёй матулі прыемны падарунак. У гэты чацвер настаўнікі правялі для вучняў 4-7 класаў конкурс казак, прысвечаны Дню маці, “Падарунак для маёй матулі”. Вучні з вялікім задавальненнем і хваляваннем сачынялі казкі, бо творчы падарунак, які створаны асабіста для самага галоўнага і любага чалавека, абавязкова стане самым жаданым для яго. 

Вучні 9-11 класаў паспрабавалі стварыць віншавальныя паштоўкі, прысвечаныя Дню маці,  “Гэта пра цябе, матуля”.

Просмотров: 1019