Падарожжа ў мінулае

Создано: 24.02.2020

Наша школа нядаўна адзначыла 80-годдзе. Да юбілею навучальнай установы сардэчна запрасіў усіх завітаць у госці адноўлены музейны пакой. Як прыемна апынуцца сярод фотаздымкаў і рэчаў, якія калісьці належалі нават тваім бацькам, а мо суседзям. Паглядзець на старыя фотаздымкі тых настаўнікаў, якія зараз выкладаюць беларускую, рускую, англійскую мовы, матэматыку.

Вучні 5-6 класаў 22 лютага наведалі музейны пакой і разам з настаўнікамі беларускай мовы накіраваліся ў гістарычнае падарожжа. Дзіўна было назіраць, як шасцікласнікі прымяраюць школьную форму і разглядаюць партфелі часоў СССР, якія не ведаюць нават, як раскрыць. Адшуквалі на старых групавых фотаздымках сваіх бацькоў і настаўнікаў, усхвалявана глядзелі на ўзнагароды і кубкі, на партрэты выпускнікоў роднай школы.

Падарожжа адбылося вельмі цікавае.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л., Балуева Л.М.

Просмотров: 1624