Бібліятэка праводзіць акцыю « Чытайце беларускую кнігу»

Создано: 27.02.2022

Мы прапануем наладжваць чытанне і абмеркаванне твораў на беларускай мове. У бібліятэчных фондах есць кнігі беларускай паэзіі і прозы, да якіх хочацца  далучыць  наведвальнікаў нашай  бібліятэкі. Разам пачытаць і паслухаць, як прыгожа  гучыць роднае слова! І адчуць радасць таго, што мы аддаем даніну павагі і любові нашым бацькам, дзядулям і бабулям, нашым далёкім продкам – стваральнікам прыгожай спеўнай мовы – і разам з тым, робім крок у тую будучыню, дзе ў беларусаў ёсць свой, не згублены ў вірлівым свеце, твар.

Запрашаем  настаўнікаў і вучняў прыняць удзел у акцыі.

Просмотров: 653