Беларуская скарбонка

"О, Беларусь мая, шыпшына!” так гаварыў аб сваёй Бацькаўшчыне таленавіты паэт Уладзімір Дубоўка. Якія родныя, простыя і зразумелыя словы, ці не праўда? Аднак усе радзей і радзей на вуліцах нашых гарадоў можна пачуць беларускую гаворку.

У нашай краіне востра стаіць праблема беларускай мовы: яе ўжыванне і прапаганда ў сучасным грамадстве. Гэтае пытанне існуе ўжо больш за стагоддзе. Зараз на беларускай мове можна і размаўляць, і пісаць, і навучацца. Але гучанне роднай мовы не выклікае ў нас ніякіх пачуццяў, а  яшчэ жудасней, што мы пачынаем цурацца яе. Страчваем нашае найважнейшае багацце – нашу мову, на якой размаўлялі нашыя прадзеды, дзяды і, нажаль, радзей ужо бацькі.

На старонках нашай “Беларускай скарбонкі” мы паспрабуем раскрыць прыгажосць і мілагучнасць беларускай мовы, пазнаёмім са скарбам народнай мудрасці, завітаем у беларускую хатку, каб стаць удзельнікамі абрадавых гулянняў. Таксама ў “Беларускай скарбонцы” можна знайсці звесткі пра выдатных дзеячоў нашай літаратуры, музыкі і навукі.  Спадзяемся, што кожны наведвальнік знойдзе для сябе нешта цікавае і карыснае.

Я сябе адчуваю скарбонкаю.
Пацяшайцеся, хто ахвоч,
Я не грошы збіраю, а звонкія
Галасы салаўёў усю ноч…

Мудрасць кніг і радасць людскую,
Гнеў і гора — усё лічу.
Я збіраю, пішу, святкую,
Сто разоў у бездань лячу…

Я на ідалаў не малюся
I з няпраўдаю не міруся,
Дык, удача, хоць раз мне падзьмі!
Зноў збіраю і зноў дзялюся
Сваім скарбам малым з людзьмі.

 П.Панчанка

Просмотров: 10295