Чытаем разам – пазнаем адзін аднаго

Хай думкі, якія змешчаны ў кнігах,
Будуць вашым капіталам, а думкі,
Якія ўзнікнуць у цябе самога, –
Працэнтамі ад яго.
Фама Аквінскі

23 мая ў нашай дзяржаўнай установе адбыўся конкурс прэзентацый “Чытаем разам – пазнаем адзін аднаго”. Вучні з захапленнем расказвалі пра свае чытацкія густы, чыталі ўрыўкі з любімых твораў, прапаноўвалі сваім сябрам пазнаёміцца з уласнымі літаратурнымі спробамі.

Загадчык бібліятэкі падрыхтавала для ўдзельнікаў некалькі конкурсаў. Вучні 9 і 7 класаў сталі ўдзельнікамі конкурсу “Прачытай як…”. Дзевяцікласнікі паспрабавалі ў ролі Кручкова прачытаць вытрымкі з артыкулаў газеты “Магілёўскія ведамасці”, а сямікласнікі выступілі ў ролі Гусляра і прачыталі вытрымкі з нарыса “Людзі зямлі беларускай”.

Вучні 5 і 6 класаў праз квэст у гульнявой і забаўляльнай форме даведаліся пра кніжную культуру і гісторыю Беларусі.

Удзельнікі конкурсу прыйшлі да высновы, што чытанне кніг – карысны занятак, а чытанне разам – займальны і вясёлы занятак, праз які мы пазнаём сваіх сяброў..

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л., загадчык бібліятэкі Студзяленка Л.М.

Просмотров: 1400