Вечна юны, як наша зямля…

Чацвер… 9 снежня, сто дваццаць  дзевяць гадоў таму назад, нарадзіўся пясняр народнай долі, палымяны грамадзянін і патрыёт сінявокай Беларусі Максім Багдановіч. Вучні 9-х класаў пад кіраўніцтвам настаўніцы Н.Л. Прасаловіч у кабінеце №303 падрыхтавалі кніжную выстаўку твораў М. Багдановіча. Выстаўка вучнёўскіх ілюстрацый да вершаў паэта была арганізавана вучнямі 6-х, 8-х класаў і настаўнікамі С.А. Грахольскай і С.М. Рабавай. Вучні 11-х класаў падрыхтавалі і правялі конкурс прэзентацый першай і адзінай прыжыццёвай кнігі паэта “Вянок”.

“Вечна светлы і вечна дужы,

Вечна юны, як наша зямля… “ так пісаў пра маладога паэта У. Караткевіч. Несумненна, трэба пагадзіцца са словамі Уладзіміра Сямёнавіча, бо падчас праслухоўвання песні “Магдалена” (на словы М. Багдановіча, музыка У. Мулявіна) паўстае вобраз юнага, светлага і дужага паэта.

У гэты дзень у фае школы гучалі песні на словы паэта, была праведзена літаратурная віктарына “Жыццё і творчасць М. Багдановіча”.

Урокі беларускай літаратуры ў 7-х класах у гэты дзень былі прысвечаны таксама творчасці М. Багдановіча. Вучні пазнаёміліся з вершам паэта “Па-над белым пухам вішняў…”, які будуць вучыць на памяць.

Л.М. Балуева

Просмотров: 1091