Незвычайныя зімовыя гісторыі гарадскіх ёлак

Создано: 29.12.2021

24 снежня вучні 7 ”Г” і 7 “Б” класаў удзельнічалі ў навагоднім квэсце пад назвай   “Незвычайныя зімовыя гісторыі гарадскіх ёлак”.

Дзеці прынялі ўдзел у захапляльнай інтэрактыўнай гульні: камандаўтвараючыя квэсты, якія выхоўваюць сяброўства, развіваюць фантазію, лагічнае мысленне. Пабывалі ў гасцях у рэзідэнцыі галоўнага Дзеда Мароза г. Магілёва.

Паказвалі здольнасці ў майстар-класе “Навагоднія смачныя пернікі”. Навучэнцы самі размалёўвалі пернікі, рабілі і выпякалі пячэнне, а потым з ім пілі гарбату.

Класны кіраўнік 7 “Г” класа Грахольская С.А.

 

Просмотров: 591