Васіль Быкаў – вялікае сэрца народа

5 снежня наша дзяржаўная ўстанова ў чарговы раз гасцінна расчыніла дзверы для супрацоўнікаў бібліятэкі імя Івана Шамякіна. Ужо на працягу некалькіх год яны прапануюць увазе нашых вучняў і настаўнікаў цудоўныя мерапрыемствы па творчасці беларускіх пісьменнікаў-класікаў. У гэты чацвер госці прадэманстравалі вучням 10 і 11 класаў інтэграваны ўрок “Васіль Быкаў – вялікае сэрца народа”. У праграму ўрока ўвайшлі літаратурная гадзіна”Чалавек вялікай душы і таленту”, прагляд фрагментаў з мастацкіх кінафільмаў, знятых па творах Васіля Быкава. Сустрэча прайшла на адным подыху і пакінула шмат эмоцый.           

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л. і Грахольская С.А.

Просмотров: 1208