140-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа прысвячаецца…

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына

З творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа  школьнікі знаёмяцца яшчэ ў пачатковых класах школы. У старэйшых класах скарбонка ведаў пра творчасць пісьменніка папаўняецца. Аднак, важна паказваць не толькі багацце і прыгажосць творчасці паэта, але і расказваць вучням пра яго жыццёвы шлях.

27 кастрычніка 2022 года ў адзіны дзень беларускамоўнага маўлення адзінаццацікласнікі  правялі завочная экскурсія  па творчасці Я.Купалы і Я.Коласа, прысвечаную 140-годдзю пісьменнікаў. У межах якой былі акрэслены асноўныя этапы жыцця паэтаў, прадэманстраваны  відыефільм, з якімі звязаны кожны жыццёвы перыяд Я.Купалы, у тым ліку і вёска Вязынка, дзе зараз размяшчаецца музей-сядзіба прагледжаны фільм “Я – часавы вандроўнік”, у якім Соф’я Пятроўна Міцкевіч распавядае пра жыццё і творчасць Я.Коласа. Вучаніца 8 “Г” Каролік Караліна прачытала верш Я.Купалы “Жняя”, а вучаніца 5 “В” – верш Я.Коласа.

Завочная экскурсія была цікавай і павучальнай. Правядзенае мерапрыемства дапамагло зразумець вучням значнасць  творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, спрыяла выхаванню павагі да народных песняроў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грахольская С.А.

Просмотров: 594