Памяць – наш абавязак

Зямля мая бой прымала
ад стара і да мала,
ад стагадовага Талаша
да Казея-малыша.
I падаў, распасцёрты,
кожны чацвёрты.
А. Вярцінскі

Спрадвеку самым жахлівым на зям­лі была вайна. Вясною ці ўвосень, зімою ці ўлетку, доўгая ці кароткая, вайна - гэта разбурэнне і смерць. Яна засявала зямлю смяротным, атрутным насеннем і пакідала здратаваныя хлебныя нівы, кроў і слёзы людскія, спаленыя гарады і вёскі і мела заўсёды аднолькава чорны, як сажа, колер – колер бяды. Шмат разоў бяда засявала сваім чорным насеннем наш край. Чатыры змрочныя гады пакутавала наша зямля, гінулі мірныя людзі, у попел ператвараўся плён шматгадовай працы. Мільёны людзей былі ўцягнуты ў баявыя дзеянні, мільёны да знямогі працавалі на абарончых прадпрыемствах, мільёны не шкадавалі свайго жыцця і не лічылі гэта подзвігам. У адзіны дзень беларускага маўлення, 12 мая, у нашай школе для вучняў 5-6 класаў прайшло мерапрыества “Памяць – наш абавязак”. Дзяўчынкі і хлопчыкі шчыра дзяліліся ўспамінамі сваіх родных пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Прагучалі апавяданні са зборніка “Ніколі не забудзем”. Вучні 10 класаў падзяліліся сваімі меркаваннямі пра тое, ці павінны іх сучаснікі і нашчадкі памятаць трагедыі мінулай вайны, прагучалі вершы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны.  

Старонкі вуснага часопіса “Знаёмыя і незнаёмыя пісьменнікі” былі прысвечаны цікавым фактам з біяграфіі Міхася Лынькова.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 878