Масленіца

А ў нас сёння Масленіца!
Прыляцела ластавіца!
Села-пала на калу,
Кідала масла па каму.
А мы Масленку чакалі —
Усю нядзельку выглядалі.
А мы думалі, Масленка сем нядзеляк,
Ажно Масленка сем дзянёчкаў!

У народзе Масленіца заўсёды была вясёлай парой. Лічылася, што той, хто адмовіцца яе святкаваць, будзе жыць «у горкай бядзе і худа скончыць».

У нашай школе дзейнічае клуб “Спадчына” і гурток “Юны этнограф“, дзе вучняў 6, 8,9,11 класаў знаёмяць з цікавымі нацыянальнымі традыцыямі, абрадамі і звычаямі, народнымі святамі. На гэтым тыдні прайшло свята “А мы Масленку чакалі!” Дзеці рыхтаваліся да свята з вялікай адказнасцю. Вучні 11 класа наведалі пачатковую школу і пазнаёмілі вучняў з традыцыямі святкавання свята .

А дзяўчаткі 9 ”В” класа зрабілі стэнд, прысвечаны надыходу масленіцы. На якім расмясцілі блюды беларускай нацыянальнай кухні і дзяліліся рэцэптамі прыгатавання бліноў.

На прыканцы мерапрыемства ўсіх запрасілі пачаставацца блінамі.

Сёння масленічныя традыцыі не такія моцныя, але ўсё ж гэта свята па-ранейшаму яркае, шумнае і вясёлае. Святкаванне Масленіцы заклікае прачнуцца пасля зімовай спячкі і прыгатавацца да новай вясны, а значыць, і новага жыцця.

Грахольская С.А., Рабава С.М. настаўніцы беларускай мовы і літаратуры

Просмотров: 1553