Мой родны горад Магілёў

Создано: 12.03.2020

10 сакавіка 2020 года ў нашай школе прайшлі музейныя заняткі на тэму: “Мой родны горад Магілёў”, якія правёў супрацоўнік Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя В.П.Масленікава Марчанка Юрый Васільевіч. У іх прынялі ўдзел вучні 5“Г”, 7 “А” і 7 “В” класаў.

Юрый Васільевіч вельмі цікава расказваў пра стварэнне Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя В.П.Масленікава і г.Магілёва, пра музей гісторыі горада (магілёўская гарадская Ратуша). Прывёз з сабой карціны В.П.Масленікава, на якіх былі выявы Магілёва, Ратушы, драматычнага тэатра, а таксама сам музей і расказаў гісторыю іх стварэння. Навучэнцы ўважліва слухалі аповед, потым разгадвалі віктарыну пра горад і яго паходжанне. Задавалі пытанні і атрымоўвалі дакладныя адказы.

Увогуле заняткі прайшлі ў добразычлівай атмасферы. Дзецям вельмі спадабалася мерапрыемства.

Класны кіраўнік 5 “Г” класа Грахольская С.А.

Просмотров: 1281