Роднае слова - гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаем жыццё

"Роднае слова - гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаем жыццё".

18 мая ў чацвер - адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 5 "Б" і "Г" класаў прынялі ўдзел у конкурсе "Знаўцы роднай мовы".

Хлопчыкі і дзяўчынкі, падзяліўшыся на каманды, разгадвалі крыжаванку, тлумачылі значэнне прыказак і прымавак, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, адгадвалі загадкі.

Дзеці праявілі не толькі свае веды па беларускай мове, але і кемлівасць, знаходлівасць і хуткасць. З усімі заданнямі і выпрабаваннямі справіліся нашы вучні, тым самым узбагацілі свае веды па беларускай мове і атрымалі добры настрой

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры - Максіменка Марына Міхайлаўна.

Просмотров: 304