Літаратурны калейдаскоп “У госці да матухны-зімы”

Создано: 18.02.2019

Белае воблака к нам прыплыло,
Снегу бялюткага шмат прынясло.
Хутка зямельку прыкрые пушок –
З бацькам катацца паедзе сынок.
Пухальская Ганна, 7 “Б” клас

У рамках тыдня беларускай і рускай мовы і літаратуры 16 лютага адбылося мерапрыемства для вучняў 7 і 10 класаў “У госці да матухны-зімы”. Удзельнікі прадэманстравалі свае шматлікія творчыя здольнасці: называлі сімвалы зімы, падбіралі асацыяцыі да гэтых сімвалаў, працавалі перакладчыкамі вершаў пісьменнікаў-класікаў, адшуквалі працяг беларускага верша на рускай мове, самі з вялікім задавальненнем стваралі невялікія чатырохрадкоўі і спявалі разам песні пра зіму.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Балуева Л.М., Прасаловіч Н.Л.

 

Просмотров: 1506