Адно з самых таемных і загадкавых вынаходніцтваў чалавецтва

Кніга – гэта адно з самых таемных і загадкавых вынаходніцтваў чалавецтва. Яна забірае ў палон сэрцы і душы, прымушае смяяцца і плакаць, перажываць і разважаць, думаць і рабіць высновы, вучыцца, набываць новы вопыт…. Хіба ж гэта не цуд, не чараўніцтва?! Кніга — неад’емная частка жыцця любога чалавека. І заўзятага аматара чытання, і таго, хто далёкі ад гэтага захаплення. Нават цяжка ўявіць сабе дом, кватэру, дзе не было б ніводнага друкаванага выдання.

Ці любіце вы чытаць? Што вы новага прачыталі? Які твор, на вашу думку, зацікавіў бы вашых аднакласнікаў і сяброў? На гэтыя пытанні далі падрабязныя і разгорнутыя адказы вучні 9 класаў, удзельнікі конкурсу праектаў “Я раю прачытаць вам, сябры”, які адбыўся 4 лютага ў адзіны дзень беларускага аўлення ў нашай дзяржаўнай установе. Дзевяцікласнікі распавялі гутарку пра свае літаратурныя “скарбы”, расказалі пра пісьменнікаў, творы якіх так прыцягваюць і захапляюць іх увагу. Прагучалі вытрымкі з тэкстаў пісьменнікаў-класікаў і сучасных літаратараў, вершы і ўрыўкі песень.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Балуева Л.М., Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 1060