Палявыя кветкі

Якіх толькі кветак на свеце няма,
на свеце бязмежным, шырокім!
Якая на іх ні бывае зіма, —
вясной весяляць яны вока!
(У. Дубоўка)

У  5 “А” класе прайшоў адзіны дзень маўлення. Дзеці склалі ўласную казку пра палявыя краскі – васількі, рамонкі, дзьмухаўцы.

Вядома, што адны  расліны людзі вырошчваюць для таго, каб іх есці, другія — для таго, каб рабіць з іх адзенне ці яшчэ якія-небудзь карысныя рэчы. Але ёсць такія расліны, якія і есці нельга, і ніякіх рэчаў з іх не зробіш, а ўсё ж такі многія людзі садзяць і разводзяць іх, бо гэтыя расліны з прыгожымі кветкамі маюць прыемны водар.

Вось і садзяць іх  людзі на кветніках, у палісадніках каля сваіх дамоў.

Шмат у Беларусі і такіх кветак, што людзі не змаглі “прыручыць”. Яны так і засталіся расці ў полі, на лузе.

Вучні пятага класа  намалявалі ілюстрацыі да сваіх твораў і паказалі палявыя кветкі, якія ім пададабаюцца.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грахольская С.А.

 

Просмотров: 1139