Ствараем веснавы настрой

Па-над лесам ходзіць шолам —
Хмельны зоў вясны,
І разліты навакола
Жыцця мары-сны.
Якуб Колас

На календары толькі 10 сакавіка, але ў паветры ўжо адчуваецца веснавы пах. Дрэвы прачнуліся, цягнуць да сонейка галінкі, а на тварах пачынаюць квітнець усмешкі.

Абуджэнне прыроды і надыход вясны заўсёды з радасцю віталі пісьменнікі і паэты – у кожным сэрцы ён знаходзіць свой адбітак па-свойму.

Конкурс праектаў “Ствараем веснавы настрой”, які прайшоў сярод вучняў 5 класаў у адзіны дзень беларускага маўлення 10 сакавіка, вельмі ўразіў журы разнастайнасцю зместу, стракатасцю колераў і дзіўнай пазітыўнасцю.

Старонкі вуснага часопіса “Знаёмыя і незнаёмыя пісьменнікі” былі прысвечаны цікавым фактам з біяграфіі Якуба Коласа.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 785