Магілёў. Акупацыя. Трагедыя і подзвіг

Адзіны беларускамоўны чацвер прайшоў для вучняў 9 “Б” і 9 “В” класаў нашай дзяржаўнай установы ў рамках абласнога праекта “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе” ў абласным краеведчым музеі імя Я.Р. Раманава. Дзевяцікласнікі наведалі выставу “Магілёў. Акупацыя. Трагедыя і подзвіг”, якая прысвечана 80 гадавіне з Дня гераічнай абароны г. Магілёва, трагічнаму лёсу мірных жыхароў у гады акупацыі, подзвігу савецкіх салдат, партызан і падпольшчыкаў. 

Экспазіцыя насычана вялікай колькасцю фотаздымкаў, дакументаў і асабістых рэчаў, якія належалі героям абароны нашага горада. Гэта дапамагае наведвальніку вельмі добра ўявіць сабе асобу, пра якую распавядае экскурсавод.

 Асаблівую цікавасць вучняў выклікаў зал, у якім знаходзіцца дыярама знакамітага бою на Буйніцкім полі, які адбыўся 12 чэрвеня 1941 года.  У гэтым жа зале прадстаўлены асабістыя рэчы генерала С.Ф. Куцепава, чыё імя носіць вуліца г. Магілёва. С.Ф. Куцепаў выступіў рэальным прататыпам аднаго з герояў эпапеі “Жывыя і мёртвыя”, напісанай Канстанцінам Сіманавым.

Вельмі ўразіў дзевяцікласнікаў аповед экскурсавода пра лёс юных падпольшчыкаў, самаадданасць жанчын-партызанак і самахвярнасць ваенных урачэй.

 Шматлікасць прадметаў узбраення і іх рэканструкцыі, асабістыя рэчы абаронцаў, сімвал вечнай памяці нашага народа – урна з пеплам спаленых фашыстамі вёсак, дыярамы з выявамі “Бой на Буйніцкім полі” і  “Штурм Магілёва 28 чэрвеня 1944 года” – усё гэта захаваецца ў памяці кожнага з наведвальнікаў выставы, бо гэта гісторыя нашага роднага горада, горада на Дняпры, які так многа зрабіў дзеля Вялікай Перамогі над фашызмам.

Класны кіраўнік 9 “Б” класа Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 1001