17 верасня – Дзень народнага адзінства

Беларускамоўны чацвер 15 верасня адзначаны працай лектарскай групы. Навучэнцы 9 –х класаў падрыхтавалі і выступілі з інфармацыйным матэрыялам да Дня народнага адзінства ў 5-х, 8-11 класах. Лектары нагадалі, што дзяржаўнае свята ў нашай краіне адзначаецца 17 верасня ўжо другі год.

Гэта дата ў 2022 годзе супала з юбілеем вядомага беларускага паэта Максіма Танка ( Я.І.Скурко), таму сваё выступленне вучні закончылі радкамі яго верша “ Здарова, таварышы!”

“ Раскутая песня не будзе больш плакаць,
Вясна – на чырвоным куце за сталом.
Ад сэрца народнага шчырае дзякуй
Братам і сцягам палымнеючым шлём”

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Балуева Любоў Мікалаеўна

Просмотров: 749