Вось так узгараецца слова…

Вось так узгараецца слова:
Паблізу. Сардэчна. Здаля.
Мы будзем з табою часова —
Праменьчык,
Іскрынка,
Ралля.
Я. Янішчыц
 

На гэтым тыдні мерапрыемствы адзінага дня беларускага маўлення былі прысвечаны творчасці Яўгеніі Янішчыц. Вучні 9 і 11 класаў прынялі ўдзел ў конкурсе выразнага чытання “Вось так узгараецца слова…”.

Родны край, Беларусь, дзяцінства — вось тыя крыніцы, якія поўнілі лірыку  Яўгеніі Янішчыц духоўнай энергіяй. У роздумах пра бацькоўскі край, лёс землякоў і равеснікаў, пра гераічнае мінулае і сучаснасць яскрава адчуваецца высокая чалавечая годнасць паэтэсы, яе павага да людзей.

Адной з лепшых старонак беларускай паэзіі стала інтымная лірыка Яўгеніі Янішчыц. У ёй найбольш выразна раскрылася незвычайнае духоўнае святло чалавечай і творчай асобы, выяўленне душэўнага стану гераіні.

Вершы Яўгеніі Янішчыц, прысвечаныя маці, бацьку, сыну, — гэта старонка не толькі асабістай біяграфіі, але і гісторыі беларускага народа.

20.05.2021
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 959