Дарога, якую ты выбіраеш

У жыцці кожнага чалавека надыходзіць момант прыняцця важнага рашэння, якое вызначыць яго далейшы шлях. Кім жа ты станеш? Як выбраць сваю дарогу? Як адшукаць сярод мноства дарог менавіта тую дарогу?  Якой будзе мая дарога?  Над гэтымі пытаннямі разважалі 28 кастрычніка ўдзельнікі  конкурсу эсэ “Дарога, якую ты выбіраеш”. Конкурс быў арганізаваны для вучняў 10 і 11 класаў.

Вучні 5 і 6 класаў прадэманстравалі свой творчы патэнцыял ў прыдумванні загадак. Загадкі-задачы, загадкі-рэбусы, лангрыфы, загадкі-шарады – уся шматлікасць відаў загадак знайшла адлюстраванне ў работах юных пісьменнікаў і паэтаў. У конкурсе “Разгадай загадку” пераможцамі сталі вучні 5 “В” класа:  Балонішнікаў Руслан і Гербелева Дар’я. Іх загадкі былі самымі цікавымі па змесце.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 972