Гульня-віктарына “Беларуская казка – розуму падказка”

У школе працягваецца работа па папулярызацыі роднай мовы. 21.01.2021г. прайшло цікавае і займальнае мерапрыемства – гульня-віктарына “Беларуская казка – розуму падказка ” ў 6 “Г” классе. Яно прайшло пад дэвізам: «Казка - у жыцці падказка!». Вучні паказалі свае веды ў народнай творчасці, стараліся ў сваім маўленні выкарыстоўваць толькі беларускія словы. Яны адкрылі для сябе цікавы свет народнай спадчыны. Удзельнічалі ў конкурсах “Бой скарагаворак”, “Збяры прыказку”, “Адгадай казку”, “Крыжаванка”. Дзеці з ахвотай і з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемстве.

Класны кіраўнік 6 “Г” класа Грахольская С.А.

Просмотров: 2054