Маё багацце ў слове

Создано: 26.09.2021

25 верасня,  да 90-годдзя з дня нараджэння  беларускага паэта Ніла Гілевіча , у бібліятэцы была адкрыта  кніжная выстава “ Маё багацце  ў слове”.

 Кніжная выстава, у  якую  былі ўключаны  зборнікі вершаў Ніла Гілевіча, а таксама біяграфічныя матэрыялы  аб жыцці і творчасці паэта, была даступная для прагляду з самага ранку 25 верасня і будзе працягвацца да 30 верасня. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з жыццём і творчасцю паэта праз агляд літаратуры на кніжнай выставе.

Творчасць Ніла Гілевіча добра вядомая шырокай грамадскасці рэспублікі і далёка за межамі краіны. Прырода шчодра надзяліла яго шматгранным талентам: паэт-лірык, сатырык і публіцыст, драматург, палымяны прамоўца, трыбун, грамадскі дзеяч, асветнік, вучоны, фалькларыст, перакладчык.

Таксама для чытачоў  быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма пра жыццё  паэта  “ Гэта Мы” .

Просмотров: 929