Свята «Каляды»

Создано: 28.12.2017

Каляды — гэта народны абрад, закліканы садзейнічаць добраму ўраджаю ў новым годзе.

На Каляды ладзіліся тры вячэры-куцці: напярэдадні Божага Нараджэння, Новага года і Вадохрышча.

У гэты час варажылі на будучага мужа ці жонку, на багацце і здароўе.

Цэнтральнай падзеяй свята было калядаванне. Калядоўшчыкі апраналіся ў касцюмы казы, ваўка, мядзведзя, цыгана, чорта. Лічылася, што каза здольная ўзмацніць урадлівасць зямлі.

Меркавалася, што пажаданні калядоўшчыкаў здзейсняцца, калі гаспадары іх шчодра адораць. А таму ў мяшок Механошы складвалі кавалкі пірага, сала, каўбасы, нават грошы. Калядоўшчыкі хадзілі з зоркай — сімвалам адраджэння, святла і дабра.

Нашы вучні 5-х, 7-х, 10 класаў паказалі абрад святкавання Каляд. Госці маглі паўдзельнічаць у аднаўленні як традыцыйнага, хрысціянскага, калядавання, так і самага старажытнага абраду. У праграме святкавання былі тэатралізаванае прадстаўленне абраду, пастаноўка дахрысціянскіх абрадавых дзей: народныя карагоды і гульні. Увесь час іграла беларуская народная музыка.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грахольская С.А.

Просмотров: 6286