Адзіны дзень беларускай мовы

Создано: 20.10.2017

“Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет”, – гэтае выказванне Якуба Коласа абралі настаўнікі беларускай мовы ў якасці дэвіза пры правядзеннш адзінага дня роднай мовы 19.10.2017г.

На гэтым тыдні вучні 1-4 класаў змаглі прадэманстраваць перад старшакласнікамі сваю эрудыцыю: бліскуча адказалі на пытанні падрыхтаванай для іх віктарыны “Прырода майго краю”.

Навучэнцы 6 класаў паказалі свае творчыя здольнасці, калі прынялі ўдзел у конкурсе міні-праектаў “О хараство асенніх дзён…”.

Вучні 8 класаў праявілі свое мастацкія таленты і майстэства аратараў у час дэманстрацыі сваіх прэзентацый аповесці У.Караткевіча “Лісце каштанаў”.

Просмотров: 2000