Гучы, родная мова

Создано: 05.05.2017

На працягу ўсяго дня ўнашай школе гучала родная мова, вучні наведвалі кніжныя выставы і ўдзельнічалі ў акцыі “Гавары са мной па-беларуску”.

Пяцікласнікі наведалі бібліятэку імя К. Маркса і паўдзельнічалі ў мерапрыемстве “Беларускі чацвер”, які падрыхтавала загадчык бібліятэкі. Дзеці разгадвалі загадкі, адказвалі на займальныя пытанні і нават папрацавалі карэктарамі-перакладчыкамі. Акрамя гэтага, пяцікласнікам прапанавалі экскурсію па залах бібліятэкі.Асабліва спадабалася дзіцячая зала, дзе наведвальнікі ў вольны час могуць пагартаць старонкі цікавых кніг,прагледзець мультфільмы ці зняць напружанне, згуляўшы ў настольныя гульні. Дзеці знаходзяцца пад наглядам дарослых, якія гатовы дапамагчы пры выкананні дамашняга задання або параяць прачытаць кнігу ці згуляюць з імі ў цікавую гульню.

Вучні 7 класаў падрыхтавалі інтэрв’ю са сваімі бацькамі “За што я люблю сваю Радзіму?”. Вучні прадэманстравалі сваё майстэрства ў падрыхтоўцы складаных пытанняў. Бацькі іх раптам станавіліся прэзідэнтамі або міністрамі, часам замежнымі гасцямі, якія наведалі нашу краіну і вельмі захапіліся яе прыгажосцю і яе жыхарамі.

Просмотров: 2226