Беларуская – самая мая

Создано: 26.04.2017

Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на "трасянцы", а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. Дзеля пачатку дастаткова зусім мала – паспрабаваць адзін дзень у тыдзень з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску. 

Вось і сённяшні Дзень роднай мовы прайшоў пад дэвізам “Беларуская – самая мая”. Вучні 9 “В” і 7 “В” класаў аформілі стэнд “Адзіны дзень роднай мовы”, на якім размясцілі фотаздымкі з забытымі рэчамі з прапановай назваць гэтыя прадметы. А таксама склалі крыжаванкі і размясцілі цяжкія, на іх погляд, словы, у якіх трэба было ўставіць прапушчаныя літары.

Вучні 6-х і 7-х класаў правялі інтэлектуальную гульню “Чароўны квадрат”. Шмат даведаліся аб мінулым: што такое верацёны, хлебная лапата, аканіцы, намітка, вясельны каравай, дзяжа , гляк, прас. Адказвалі на цікавыя і займальныя пытанні, якія датычыліся ўжыванння гэтых рэчаў, а таксама пазнаёміліся з народнымі традыцыямі. Мерапрыемства суправаджала слайд-прэзінтацыя. Была арганізавана выстава “Коласы роднай мовы”.

Просмотров: 2153