Вусны часопіс “Як святкавалі Вялікдзень?”

Создано: 13.04.2017

Магчыма, гэта і не нова,
Што слова – зерне на сяўбе,
А хто не любіць роднай мовы,
Той любіць толькі сам сябе…
С. Грахоўскі

Адзінаццацікласнікі правялі ў пачатковай школе вусны часопіс “Як святкавалі Вялікдзень?” Яны пазнаёмілі вучняў са святам і расказалі ім, што ў хрысціянскім календары Вялікдзень рухомае свята і штогод прыпадае на перыяд з 4 красавіка па 8 мая. Яно адзначаецца ў каталікоў у нядзелю пасля поўні, якая наступае следам за 21 сакавіка, ці дакладней, перыядам вясенняга раўнадзенства, а ў праваслаўных вернікаў пасля 21 сакавіка адлічваецца ўперад 13 дзён і таксама вызначаецца нядзеля пасля поўнага месяца.

Напярэдадні свята ў “чысты чацвер” старанна прыбіралі ў хаце, мыліся ў лазні. Зранку ў суботу завешвалі новыя фіранкі, набожнікі, замешвалі ў дзяжы цеста на пірагі і з абеда распальвалі ў печы, рыхтавалася святочная страва, абавязкова фарбаваліся яйкі ў цыбульным шалупенні .

Яйка з’яўлялася вельмі важным атрыбутам велікодных дзён. Яно сімвалізавала сабой сусветную прастору, нашу галактыку, кругаварот і бясконцасць жыцця.

Вечарам з кожнай сям’і ішлі ў храм “на ўсенашную”. З сабой бралі па кавалачку кожнай стравы, якую па заканчэнню набажэнстваў свяшчэннікі асвяшчалі.

Пасля “ўсенашнай” усе спяшаліся дадому. Гаспадыня накрывала святочны стол. Есці пачыналі з асвечанага яйка, солі і пірага, а затым смачна снедалі.

Любімай гульнёй была гульня “ў біткі”. Той, чыё яйка было пабіта, аддаваў яго пераможцу.

На Вялікдзень дзяўчаты гадалі аб будучым лёсе, пераскокваючы праз сані: хто пераскочыць – да таго ўвосень прыедуць сваты, а хто не – будзе чакаць наступнага года.

Старыя, зранку расчэсваючыся, прыгаворвалі:

“Дай, Божа, колькі на галаве валасоў, каб столькі было ўнукаў.”

А таксама вучні пачатковых класаў пазнаёмілісяз новымі словамі і папоўнілі імі свой слоўнікавы запас. Нікога не пакінула без увагі школьная акцыя “Адзначым дзень роднай мовы разам”. Вучні 11 “А” класа цікава аформілі стэнд “Вялікдзень у Беларусі”, на якім размясцілі малавядомыя беларускія словы і малюнкі , на якіх паказаны стравы, якія будуць ужываць жыхары Беларусі ў дзень святкавання Вялікдня.

Просмотров: 2611