Жыві, родная мова

Создано: 17.02.2017

На гэтым тыдні вучні 5 класаў, разам са сваімі класнымі кіраўнікамі наведалі фотавыставу “Невядомы Магілёў”, якая стала вынікам некалькіх гадоў руплівай працы па зборы выяваў Магілёва на фотаздымках, зробленых падчас Другой сусветнай вайны. Галоўная значнасць заключаецца ў тым, што на іх аказалася адлюстраванай гісторыя горада ў гады акупацыі, а таксама яго гістарычная архітэктурна-планіровачная структура – ужо пацярпелыя ад вайны, але ўсё яшчэ велічныя храмы, грамадскія установы і жылыя дамы, якія неўзабаве будуць назаўсёды страчаныя. Фотаздымкі былі зробленыя пераважна салдатамі вермахта. Самыя раннія з іх адносяцца да чэрвеня 1941 года - гэта аэрафотаздымкі, зробленыя ў першыя дні вайны самалётамі-выведнікамі. Адметнасць фотавыставы ў тым, што на здымках, а ў экспазіцыі іх некалькі сотняў, можна паглядзець на тыя магілёўскія вуліцы, будынкі і храмы, якія пасля вайны былі знесены ці перабудаваны, уявіць гістарычны воблік горада.Наведаўшы выставу, вучні выразна адчулі і трагедыю народа, горада, асобных людзей, калі ў жыццё надыходзіць вайна, усе тыя жахі і выпрабаванні, што з ёй звязаныя. Сярод фотаздымкаў маюцца выявы масавага публічнага смяротнага пакарання на Савецкай плошчы, здымкі “магілёўскага цунамі” – трагедыі на Дубравенцы, што здарылася 10 красавіка 1942 года і забрала сотні чалавечых жыццяў.

Вучні ж 7 класаў з задавальненнем праявілі свой чытацкі вопыт і эрудыцыю ў час правядзення літаратурнай гульні “Хто лепшы чытач?”. Прадставілі дзённікі аб прачытаных кнігах, а таксама распавялі, пра што яны чыталі.  У час правядзення гульні вучні прадэманстравалі і свае творчыя здольнасці: складалі партрэт любімага героя і спрабавалі свай талент ў мастацкіх замалёўках.

Просмотров: 2138