Дзень роднай мовы

Создано: 21.10.2016

Дзве мовы у мяне.
Абедзве — чараўніцы.
Как в двух родных сестер,
в обеих я влюблен.
Дзве мовы у мяне —
как два крыла у птицы,
дзве мовы у мяне —
как свет из двух окон.

В.Тарас

Дзень роднай мовы ў нашай школе заўсёды вызначаецца нечым незвычайным. Зранку настаўнікі і вучні атрымалі паштоўкі з добрымі пажаданнямі на беларускай мове, затым гучалі беларускія народныя песні. Адзінаццацікласнікі правялі з дзевяцікласнікамі квест па беларускай літаратуры. Вучні з задавальненнем прымалі ўдзел у ім 2.

Нікога не пакінула без увагі школьная акцыя “Гаворым па-беларуску”. Вучні 11 “А” класа цікава аформілі стэнд, на якім размясцілі малавядомыя беларускія словы.

Прайсціся па старонках мінулага, зазірнуць у гісторыю нашых продкаў дапамагло свята “Пакроў”. Адзінаццацікласнікі расказалі аб паходжанні свята. На Беларусі да Пакравоў прымяркоўваўся абрад пераносу свечкі. Жыхары населенага пункта бралі абраз Пакроў Прасвятой Багародзіцы, ставілі ў посуд з жытам свечку і пераносілі яе з адной хаты ў другую.

Спадзяёмся, што мерапрыемства, якое мы прысвяцілі нашай любай беларускай мове, нікога не пакінула абыякавым. 

Святлана Анатольеўна Грахольская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Просмотров: 2581