Родная мова – любімая мова

Создано: 06.10.2016

Вы паслухайце, мова якая!
Нiбы рэчачка, цiха журчыць,
Нiбы скрыпка, цудоўна спявае,
Трэба толькi на ёй гаварыць.

Для вучняў 6,8 класаў праходзілася літаратурна- музычная кампазіцыя “Родная мова – любімая мова”, прысвечаная Дню роднай мовы. У час свята гучалі народныя песні, вершы беларускіх паэтаў, творы,напісанныя самімі вучнямі. Напрыканцы свята была прапанавана віктарына гістарычна-пазнавальнага зместу “Невядомы Францыск Скарына”, у ходзе якой вызначыліся лепшыя знаўцы роднага слова. Была падрыхтавана выстава зборнікаў твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Вынікам свята стала настаўленне: берагчы, памнажаць і шанаваць родную мову.                                                                                

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры: Грахольская С.А. і Рабава С.М

Просмотров: 2406