Мова мая – ціхі шэпат калосся

Создано: 24.02.2022

Мова мая – ціхі шэпат калосся,
Ветру лёгкі павеў і
Гудзенне  чмяля,
Кропка жаўранка ў паднябессі –
Мова мая.
Марыя Цімінская

21 лютага, у Дзень родный мовы,  у нашай школе заўсёды праходзіць шмат цікавых і запамінальных мерапрыемстваў: этнаграфічныя экскурсіі, святы, акцыі, выставы, інтэрв’ю, флэшмобы.

Інтэрв’ю “Самае цікавае беларускае слова” найбольш спадабалася вучням  і іх бацькам. “Шыпшына, агрэст, ласунак, званочкі, канюшына, арэлі, кажан,”– гэтыя словы палічылі вучні самымі дзіўнымі і своеасаблівымі для сябе.

Добрай традыцыяй стала ў нас акцыя “Напішам дыктант разам”. Тэма дыктанта была прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, знакамітых пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

 

Вучні 11 класа выступілі з інформ-дайджэстам “Дзень роднай мовы. Гісторыя свята”.

Балуева Л.М. для вучняў 5-6 класаў правяла экскурсію “Жыццё і побыт беларусаў”. Падчас экскурсіі вучні знаёміліся з прыладамі працы сваіх продкаў, з прызначэннем посуду і ў чарговы раз звярнулі ўвагу на самабытныя вырабы беларускіх майстроў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 1223