Восеньскiя гульнi-загадкi

Создано: 12.10.2018

Сёння вучнi пачатковай школы прымалi ўдзел у восеньскiх гульнях-загадках. Займальна, у форме квэста, хлопчыкi i дзяўчынкi разгадвалi рэбусы, шукалi памылкi ў выказваннях i вершах. Спаборнiцтва было камандным. Тая з каманд, якая "назбiрала" больш за ўсiх слоў (а гэта былi назвы восеньскiх месяцаў, садавiны, гароднiны, прылад працы) атрымала дыплом пераможцы. Такiмi шчастлiўцамi сталi вучнi з каманды "Вясёлка" (3 клас).

11.10.2018г. кіраўнік МА пачатковых класаў А.А. Красноўская

Просмотров: 1822